Карціна Вольгі Якубоўскай “На Каляды…” / The painting by Volha Yakubouskaya "On Christmas…"

«На Каляды…»

папера, акрыл

30 х 30 см

 

У падтрымку рэпрэсаваных дзеячаў культуры, мастачка Вольга Якубоўская выстаўляе на дабрачынны аўкцыён карціну з усімі любімымі коцікамі, якую яна стварыла напярэдадні Калядаў з прысвячэннем усім беларусам. 

 

“З надыходзячымі святамі, сябры мае цудоўныя! Жадаю, каб Святы Мікалай прынёс з сабой галоўны для ўсіх беларусаў падарунак — Свабоду!  Няхай Калядная Зорка ззяе над кожным з нас, няхай выконваюцца жаданні, няхай мір, спакой і дабрабыт прыйдуць у кожны дом, няхай Анёл ахоўвае Беларусь!” — кажа Вольга Якубоўская.

 

Вялікі дзякуй Змітру Вайцюшкевічу за выдатную песню!

 

Над Крэвам сцямнела

I першая зорка ўзышла

Зусiм маладая.

I свецiць няўмела.

Пакуль ты шукала,

Пакуль ты мяне не знайшла

Над Крэвам сцямнела.

 

Рачулка знямела

Пад лёдам, суцiшыўшы бег.

Завея саспела.

Прыйшлi снегапады.

Пакуль ты на ганку 

Змятала з валёначак снег,

Насталi Каляды.

 

Прыпеў:

На Каляды, на Каляды

Снегапады, снегапады.

Не праехаць, не прайсцi - 

Падымайся i ляцi.

 

Як сняжынка, як сняжынка

Ад сцяжынкi да сцяжынкi,

Ад ялiнкi да ялiнкi

У мае абдымкi.

 

Званы зазвiнелi.

Хрыстос усміхнуўся з нябёс

Калядная зорка 

То гасла, то ззяла.

Ты рады пытала

Што гэтакi выпаў нам лёс

Якi выпаў лёс - не казала.


On Christmas… 

Paper, acrylic

26 x 26 cm

 

In support of the repressed cultural activists, the artist Volha Yakubouskaya puts up a picture with her famous and widely loved cats for a charity auction. The work was created in anticipation of Christmas and dedicated to all Belarusians.

 

“Happy upcoming holidays, my friends! Merry Christmas! May St. Nicholas bring the main gift for all Belarusians — Freedom! May the Christmas Star shine over each of us, may wishes come true, may peace, tranquility and prosperity come to every home, may the Angel protect Belarus!” — says Volha Yakubouskaya about participating in the auction.




 

Highest Bid : EUR2,022.00 (3 bids)
Highest Bid By: A1F1DC
Value: N/A
Item Sold

Please share this auction

Powered by Charity Auctions Today