Карціна Вольгі Якубоўскай "Шпацыр па вольным Менску" / Olga Yakubovskaya's painting " A walk through the Free Minsk"

«Шпацыр па вольным Менску»


папера, акрыл
26 х 26 см

У падтрымку рэпрэсаваных дзеячоў культуры, мастачка Вольга Якубоўская выстаўляе на дабрачынны аўкцыён карціну з усімі любімымі коцікамі, якую яна прысвяціла сваёй дачцэ і ўсім Беларусам.

"Сваю новую працу "Шпацыр па вольным Менску", я прысвяціла сваёй дачцэ Лізе, а таксама ўсім тым, хто любіць свабодны горад Менск. Я б хацела дапамагчы і падтрымаць праекты, якія дапамагаюць навучанню беларускай мове. Гэта вельмі важна, гэта неабходна ўсім! Хай сродкі, якія ўдасца выручыць на аўкцыёне, пойдуць на падтрымку беларускай культуры, бо гэта надзвычай важна для кожнага з нас"

  Вялікі дзякуй Лявону Вольскаму за песню «Менск і Мінск»:
Дарагія мінчане і госьці сталіцы,
Я хачу з вамі болем сваім падзяліцца.
Карацей, гэта брыдка, але сэ ля ві,
Мы ў сталіцы жывем нібы на дзьве сям'і.
Мы жывем адначасова ў двух гарадах,
Падваеньне асобы зрывае нам дах,
Дык няўжо ж нам ніколі ня склеіць, ня сшыць
Менск і Мінск – дзьве паловы сталічнай душы.
Першы горад, які называецца Менск,
Не убачыш на мапах, у гэтым і сэнс,
Ён у сэрцы жыве, ён жыве ў галаве,
Шмат таго, хто у горадзе Мінску жыве,
А ў Мінску прапіска і гарвыканкам,
І Лядовы палац, і бэтонны паркан,
Зруйнаваных дамоў сьцены прывідныя.
І дзяцінства майго прамільгнулыя дні,
Ёсьць у Мінску назовы бязрадасныя,
Ёсьць Калектарная, а ёсьць Базісная
Там народ забясьпечвае, правільны наш,
Выкананьне задачы пастаўленае.
А па Менску прыемна шпацыраваць,
Дробных крамак вітрыны ўтульна гараць,
Там сьпічастыя вежы касьцёлаў старых,
І дахоўка на стрэхах, двары і муры.
Усё блытаецца ў Мінску: хлеб і маца,
І Вялікі Кастрычнік, і Радаўніца,
І п'яная сьляза, і такая папса,
Што ратунку ня дасьць ні "Мізім", ні "Упса" .
Ну а зь Менскам нічога ня можна зрабіць,
Немагчыма яго зруйнаваць, захапіць,
Ён ніколі, твой Менск, не памрэ, не згарыць,
Будзе мовай тваёю з табой гаварыць.
Мы жывем адначасова ў двух гарадах,
Падваеньне асобы зрывае нам дах,
Гэты факт паступова зрывае нам дах,
Дык няўжо ж нам ніколі ня склеіць, ня сшыць
Менск і Мінск — дзьве паловы сталічнай душы.

 

 


 

"A walk through the free Minsk"

paper, acrylic
26 x 26 cm

In support of the repressed cultural figures, the artist Olga Yakubovskaya puts up a picture with her famous and widely loved cats for a charity auction. The work is dedicated to her daughter and all Belarusians.

"I dedicated my new work "A walk through the free Minsk" to my daughter Liza, as well as to all those who love the free city of Minsk. I would love to help and support projects that help teaching the Belarusian language. This is very important, it is necessary for everyone! Let the raised funds  be directed for support of the Belarusian culture, because this is extremely important for each of us"

Current Bid:
EUR796.00 6 Bids
Value: Priceless
Highest Bid By: F91979
( Reserve Not Met )

Time left:


You must bid EUREUR846.000 or more
| Reserve Price Enabled?

Other Social Networks

Powered by Charity Auctions Today